Кожны рэгіён нашай вобласці будзе пазначаны асобным колерам на поясе, які сплятуць 28 лістапада ўдзельнікі свята-конкурсу народнага строя «Сцяжкі майстэрства» ў Сянне.
Павінны прыехаць госці не толькі з Беларусі, але і суседніх Смаленскай і Пскоўскай абласцей Расійскай Федэрацыі. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць канферэнцыя, прысвечаная адраджэнню традыцый нацыянальнага строя, майстар-класы ад клуба народных майстроў «Натхненне», разнастайныя выставы, выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці і шмат чаго іншага.