Пажадалі таксама паслухаць добрую музыку, спевы папулярных артыстаў, ноч патанцаваць на ўсебеларускай дыскатэцы юнакі і дзяўчаты з Прыбалтыйскіх краін, некалькі аўтобусаў з якімі таксама прыйшлі ў Браслаў.
Людскія патокі як бурлівыя ручаі сцякаліся ў раён гарадскога пляжа, дзе і разгортвалася фестывальнае дзейства.
З раніцы на гарадскім пляжы пачаліся спабоніцтвы па пляжных валейболу і футболу, па крос-кантры на горных веласіпедах. За баталіямі на гарачым пяску сачылі сотні балельшчыкаў, падтрымлівалі свае каманды, а надвячоркам сталі ўдзельнікамі цырымоніі ўзнагароджання мацнейшых.
Асноўнае ж дзейства разгарнулася вечарам. Больш за 6 тысяч чалавек, якія загадзя купілі білеты, выстраіліся ў доўгую і нецярплівую чаргу на ўваход на канцэртную пляцоўку, дзе знаходзіліся і гандлёвыя павільёны, сувенірныя лаўкі, праводзіліся разнастайныя гульні і атракцыёны. Сотні штурмавалі білетную касу ці стаялі ў чарзе на ўваход у “Луна-парк”.
На вялікай прасторы не было дзе ўпасці яблыку. А калі загучала музыка і на сцэне змяняючы адзін аднога пачалі выступаць “SYMPHORINE”, “Дэвайсы”, “DOZARI BAND”, “Бумбокс” , замільгалі светавыя спецэфекты, напал маладзёвых страсцей пачаў зашкальваць. Юнакі і дзяўчаты падпявалі, танцавалі, узрываліся апладысментамі.
Канцэрт плаўна перайшоў у начную дыскатэку. Ды-джэі радыё APLUS. FM, расіянін Аляксандр Папоў і галандзец Марк Сіксма, а разам з імі і тысячы юнакоў і дзяўчат ўзарвалі гэту ноч, зрабілі запамінальнай. Нават дождж, які напрыканцы начной праграмы сцяной лінуў з неба, не астудзіў іх пылу. Вяселле працягвалася да раніцы і толькі з усходам сонца паток людзей пацёк у адваротным накірунку – у глыб горада, па гасцініцах і аграсядзібах, кватэрах знаёмых.
Фестываль, праведзены сёлета ў трэці раз, паказаў, што ён цікавы для маладых, значыць яго арганізатары, і тыя, хто забяспечваў парадак, стараліся недарэмна, што фестывалю жыць і напаўняцца новымі ідэямі, магчыма, стаць шматдзённым.