12 лістапада 2022 года ў 16:00 у канцэртнай зале “ВІЦЕБСК” адбудзецца канцэрт “СЭРЦА БЕЛАРУСА”. Вас чакаюць незабыўныя мелодыі і танцы, якія закрануць самыя далёкія куткі Вашай генетычнай памяці і назаўжды застануцца ў сэрцы кожнага.
Ансамбль “ЛЯВОНІХА” – візітная картка Віцебска, заснаваная на любові да танца і сваёй Радзімы, на пераемнасці пакаленняў і невычэрпным энтузіязме.
На працягу многіх гадоў калектыў паказвае, што народны танец – гэта асаблівае мастацтва, якое здольна аб'ядноўваць людзей ва ўсім свеце, захоўваючы пры гэтым унікальнасць і непаўторнасць кожнага народа. Менавіта ў танцы бачна культурная самабытнасць і беражлівыя адносіны да традыцый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Запрашаем Вас атрымаць асалоду ад выдатнага мастацтва разам з намі!
Квіткі ў касах ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск”. Даведкі па тэлефонах: 62 65 91, 63 93 92.