Автор: . Дата создания:

У Міёрах ушанавалі памяць віцэ-адмірала, Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі, якому 3 жніўня споўнілася б 85 гадоў. У гэты дзень ля мемарыяльнай дошкі ў гонар славутага земляка адбылася ўрачыстасць, удзел у якой прыняла і сястра героя Нона Саркісян.

Больш за 30 гадоў прысвяціў Ягор Андрэевіч службе ў марскім флоце. Адна з самых знакавых падзей – пераход на падводных лодках у 1978 годзе з Паўночнага на Ціхаакіянскі флот пад ільдамі Арктыкі.

Прысутныя гаварылі пра мужнасць і сілу духу славутага земляка, патрыятызм і вернасць абранай справе, успаміналі розныя эпізоды з багатай біяграфіі чалавека, які многа зрабіў для павышэння абароназдольнасці краіны. Да мемарыяльнай дошкі былі ўскладзены кветкі.

Тамара ПАШКЕВІЧ,фота mijory.by.