Автор: . Дата создания:

Абласная бібліятэка аб’явіла абласны конкурс прэзентацыйных матэрыялаў, па сутнасці – прафесійнага майстэрства.

Назвай паслужыў загаловак вядомага рамана “Зямля пад белымі крыламі” Уладзіміра Караткевіча, чыё 90-годдзе з дня нараджэння будзе святкавацца ў лістападзе. А прысвечаны конкурс Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі. Намінацыі вельмі красамоўныя. “Край, дзе жыццё я сваё пачынаю” – відэаролікі накшталт візітных картак рэгіёнаў, гарадоў, вёсак. “Сэрца зямлі маёй” – пра турыстычны патэнцыял і адметнасці населеных пунктаў Віцебшчыны. Аб прыродным яе багацці распавядуць творчыя працы на тэму “Краса малой радзімы”, пра мясцовыя падзеі Вялікай Айчыннай – “Дарогамі вайны”. А са слыннымі прадстаўнікамі вобласці пазнаёміць намінацыя “Чалавек нараджаецца Зоркаю…”.

Па словах загадчыка адзела бібліятэказнаўства галоўнага кнігасховішча Віцебшчыны Наталлі Пугачовай, імёны пераможцаў конкурсу стануць вядомыя падчас штогадовай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Віцебскі край”, якая чакаецца ў канцы восені. Відэаролікі будуць уключаны ў архіў электронных метадычных матэрыялаў.

Фота з адкрытых крыніц.