Автор: . Дата создания:

Прыемная навіна прыйшла ў Пастаўскую дзіцячую школу мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Адна з яе вучаніц — 5-класніца Валерыя Патрушава — заваявала Гран-пры на міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Зорная восень» у Кіеве.

Разам з дыпломам і прыгожым кубкам дзяўчынка атрымала магчымасць бясплатна прыняць удзел у наступным конкурсе «Зорная восень». Акрамя таго, яна і педагог Галіна Барысюк пачулі шмат захопленых водгукаў пра выканаўчае майстэрства дзяўчынкі і віншаванняў з перамогай ад прафесійных музыкантаў Украіны, выкладчыкаў і вучняў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў.