Автор: . Дата создания:

Акадэмія паслядыпломнай адукацыі ў чарговы раз правяла рэспубліканскі конкурс метадычных распрацовак урокаў. Удзельнічала і настаўніца хіміі Браслаўскай гімназіі Тэрэза Максімовіч. Сярод 120 работ яе вопыт зацікавіў журы і быў адзначаны дыпломам ІІІ ступені.

У прафесіі настаўніца практычна 20 гадоў, на працягу якіх імкнецца дасціпна данесці да сваіх вучняў мудрагелістыя хімічныя злучэнні і формулы.

– Гэта на першы погляд, хімія сумны і складаны прадмет, – кажа Тэрэза Максімовіч. – А на самай справе з яе законамі мы сустракаемся амаль кожны дзень, толькі не ўсе пра гэта ведаюць. Дапамагчы школьнікам зразумець іх і выкарыстоўваць у жыцці — адна з галоўных маіх мэт.

Фото braslav-star.by.