Автор: . Дата создания:

Пакуль школьнікі атрымлівалі асалоду ад вясновых канікул, у навучэнцаў і студэнтаў адбыліся свае вакацыі. Творчы патэнцыял і мастацкія здольнасці прадэманстравалі каля 500 студэнтаў і аспірантаў Віцебшчыны на абласным этапе рэспубліканскага фестывалю творчасці «Арт-вакацыі-2018».

Удзельнікі творчага марафону падарылі гледачам сапраўднае свята музыкі, харэаграфіі, тэатральнага і літаратурнага майстэрства. “Моладзь і творчасць – гісторыя будучага” – такі дэвіз “Арт-вакацый-2018”.

Прыемна, што сучасныя юнакі і дзяўчаты не забываць пра нацыянальную беларускую культуру. Напрыклад, самабытныя народныя мелодыі і рытмы выкарыстоўвалі ў сваіх харэаграфічных пастаноўках і вакальных нумарах студэнты Полацкага дзяржаўнага універсітэта.

Шанец бліснуць артыстычнымі дадзенымі не ўпусцілі студэнты медыцынскага, педагагічнага і тэхналагічнага ўніверсітэтаў, ветэрынарнай акадэміі.

Юнакі і дзяўчаты з першых хвілін заваёўвалі сімпатыі гледачоў і журы сваімі танцамі, спевамі, чытаннем вершаў, віртуознай ігрой на разнастайных музычных інструментах.

Як прызналіся самі канкурсанты, самае галоўнае для іх у фестывалі – гэта ўдзел і тая атмасфера, эмоцыі, якія літаральна льюцца знутры.

Несумненна, сучасная моладзь – гэта творчыя, ініцыятыўныя людзі, якія ўважліва ставяцца да традыцый. Каманды выдатна прадставілі свае навучальныя ўстановы і яшчэ раз даказалі, што наша будучыня – у надзейных руках.

Фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА.