Автор: . Дата создания:

Опсаўская яслі-сад – сярэдняя школа, што на Браслаўшчыне, па заданні грамадскай арганізацыі “Беларускі зялёны крыж” праводзіць эксперымент па гатункавыпрабаванні цыбулі.

Атрымаўшы ад арганізатараў метадычныя матэрыялы, насенне і ўгнаенні, настаўнікі і дзеці ўзяліся за справу. Пасадзілі тры гатункі нідэрландскай цыбулі і два беларускай селекцыі, каб выявіць найбольш ураджайныя і перспектыўныя для нашага рэгіёна. На яшчэ адным гатунку апрабавалі расадны і безрасадны спосабы вырошчвання, прычым як звыклы – у скрыні, так і новы – у так званых улітках. Вынікі доследу скрупулёзна фіксавалі ў спецыяльным дзённіку. Дарэчы, гаспадыні могуць узяць на ўзбраенне: ва «ўлітках» паказчыкі аказаліся вышэйшымі на 13%, сеянкі прараслі хутчэй і былі мацнейшымі, чым у скрыні. Таксама ў адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі праводзіліся падкормка і падрэзка.

Першыя вынікі выклікалі ў опсаўскіх даследчыкаў гонар за гатункі беларускай селекцыі, адзін з якіх, «скарб літвінаў», і ўзначаліў рэйтынг.

Эксперымент, які праходзіць у рамках праекта «Школьны сад», доўжыцца да верасня. Восенню яго ўдзельнікі, а гэта 28 сельскіх навучальных устаноў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцей, абмяркуюць вынікі і акрэсляць планы правядзення новых сельскагаспадарчых ініцыятыў.

Фота з адкрытых крыніц.