Автор: . Дата создания:

Хлопчыкі і дзяўчынкі пранікнёна дэкламавалі на беларускай мове вершы Ніла Гілевіча, Якуба Коласа і іншых аўтараў.

 ­– У нашай установе вельмі вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення праз любоў да Радзімы, роднага Віцебска, непаўторнай прыгажосці прыроды. Паэты з дапамогай мастацкага слова, трапных параўнанняў перадаюць гэтыя пачуцці, якія кранаюць сэрцы як дарослых, так і дзяцей, – адзначыла загадчык ДЦРД Ілона Марчанка. – У конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы ўсіх узроставых груп, бацькі і педагогі. З вуснаў дзяцей пранікнёна і  меладычна гучала беларуская мова. Кожны ўдзельнік конкурсу атрымаў дыплом і апладысменты гледачоў.

Фота дадзена ДЦРД № 2 Віцебска.