Автор: . Дата создания:

Браслаў і “Браслаўскія зарніцы” сталі яркім прыкладам таго, як павінны будавацца адносіны паміж краінамі ў свеце.

У час, калі ў свеце неспакойна, фестываль сабраў прадстаўнікоў розных народаў. Сюды прыехалі прадстаўнікі рэгіёнаў Расіі, Кітая, Італіі, Латвіі, адны, каб падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве, другія – паказаць сябе і на іншых паглядзець. З падпісання дагавораў і пачаўся другі дзень песеннага свята.

Беларусы з Латвіі далі канцэрт для гараджан у раённым цэнтры культуры, у Леснічоўцы прайшоў адкрыты  конкурс “Паазерскія тапаткі”. Працавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі, прадпрыемствы частавалі ўдзельнікаў фестывалю сваёй прадукцыяй. Дзятва весялілася на пляцоўках забаў.

Фота Тамары Пашкевіч.