У нядзелю католікі Беларусі адзначаць Пасху — свята перамогі жыцця над смерцю.
Трымаючы Вялікі пост, мэта якога – уваскрэсенне з магілы граху, яны наводзяць парадак перш у душы, а таксама на дварах, у хатах, каб з чыстым сэрцам сустрэць Уваскрэслага Хрыста.
У нядзелю яны радасна заспяваюць «Алілуя» і павіншуюць адзін аднаго з галоўным хрысціянскім святам, падмуркам іх веры, словамі «Хрыстос уваскрос!» – «Сапраўды ўваскрос».
Напоўніць гэтыя дні глыбокім сэнсам вернікам дапамагаюць работнікі Браслаўскага музейнага аб’яднання. У музеі традыцыйнай культуры праводзяць майстар-класы па святочнай размалёўцы яек, вырабе птушак, іншых пасхальных сімвалаў.
Фота аўтара.