Удзельнікі балю – танцоры і госці – змоглі пабываць ў ХІХ стагоддзі, адчуць і пабачыць, як бавілі час нашы продкі. Тут былі выкананы розныя віды вальса і кантраданса, характэрныя для той эпохі. Таксама ў праграме – настольныя і картачныя гульні ХІХ стагоддзя. Дарэчы, усе ўдзельнікі павінны былі прытрымлівацца дрэс-коду ў адзенні: мужчыны ў касцюмах, жанчыны у доўгіх сукенках і з сабранымі ў прычоску валасамі.
Сродкі, атрыманыя падчас балю, будуць перададзены прытулку для бяздомных жывёлаў Віцебска.