Автор: . Дата создания:

У мінулую суботу адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка — 76-міліметровай дывізіённая гарматы ЗІС-3 узору 1942 года.

На мітынгу, які адбыўся на вуліцы Цітова ў Віцебску, прысутнічалі прадстаўнікі гарадской улады, Міністэрства абароны і госці з Расіі, у тым ліку ветэраны 1179-га гвардзейскага артылерыйскага Чырвонасцяжнага палка 103-й асобнай мабільнай брыгады. Менавіта тут з 1956 па 1990 гады размяшчалася гэта падраздзяленне. Яно было сфарміравана ў 1944 годзе, прымала актыўны ўдзел у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны і ўнесла важкі ўклад у Перамогу. Значную ролю адыгралі воіны артпалка падчас ваеннага канфлікту на тэрыторыі Афганістана: у складзе 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі яны аднымі з першых пачалі барацьбу з маджахедамі і апошнімі вярнуліся дадому. Многія з вайскоўцаў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, а полк узнагародзілі ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга.

Гэты мемарыял — памяць пра гераізм і мужнасць савецкіх артылерыстаў, — удакладніў намеснік старшыні гарвыканкама Пётр Падгурскі.Яны павінны быць для нас прыкладам адданасці і любові да Радзімы.

76-міліметровая гармата ўзору 1942 года (ЗІС-3) — савецкая дывізіённая і супрацьтанкавая артылерыйская зброя. Галоўны канструктар — Васілій Грабін. ЗІС-3 стала самай масавай артпрыладай, якую выпускалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Устаноўлена яна ў Віцебску каля будынка былога штаба 1179-га палка.

Фота Эдуарда КАРАЛЕВІЧА.