У наступную нядзелю, 20 верасня, пройдзе традыцыйны экалагічны фестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”.
Месца і час правядзення свята абраны не выпадкова. Менавіта зараз пачынаецца сезон збора журавін, а па запасах гэтых ягад балота Ельня займае першае месца ў краіне. Апроч таго, падчас асенняй міграцыі тут спыняюцца на адпачынак больш за 4 тыс. жураўлёў і 10 тыс. гусей.
Па інфармацыі Мінпрыроды, у Беларусі каля 1,5 млн га балотных угоддзяў. Верхавое балота Ельня – унікальны масіў, які мае важнае значэнне ў захаванні ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці нашай краіны і Еўропы ў цэлым. З 2002 года заказнік “Ельня” мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння.
Аляксандр Нікалаеў