Так называецца гульнёвая праграма, якая прайшла для вiцебскiх школьнікаў у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці ў межах рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі». Разам з героем дзеці прыдумвалі назвы каманд, дэвізы, адказвалі на шматлікія пытанні.
У віктарыне «Засцеражы сябе» яе ўдзельнікі адказвалі, што яны будуць рабіць, калі згубяцца ў вялікім горадзе ці магазіне, калі ім прапануе цукерку на вуліцы незнаёмы чалавек. Як яны паступяць, калі ўбачаць у транспарце пакiнуты без догляду пакет? Што рабіць, калі нехта тоне?
Падчас гульнёвай праграмы ўдзельнікам неабходна было сабраць пазл з нумарамі экстранных службаў, назваць прычыны ўзнікнення пажару і прадэманстраваць свае дзеянні ў такіх сітуацыях.
Фінальную кропку паставіў танцавальны флэшмоб з Рыжым катом.
Удзельнікі прыйшлі да высновы: бяспека дзяцей і дарослых – толькі ў асабістых руках. Усе атрымалі не толькі добры настрой, але і падарункі ад абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Ала ЛЯЛЬКІНА, Віцебск.