Як пройшоў другі дзень традыцыйнага свята "Браслаўскія зарніцы"?
Автор: Александр Озерский. Дата создания:
Моц свята "Браслаўскія зарніцы" пачало набываць надвячоркам. У цэнтры горада сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, гараджане, каб разам адправіцца ў лесапарк Леснічоўка – традыцыйнае месца масавых гулянняў.
Разам з гаспадарамі ў агульным страі ішлі госці – харэаграфічны калектыў "Вецер перамен" з вёскі Цяшма Пскоўскай вобласці, ансамбль народнай песні "Шкатулка" з паселка Заазерск і ўзорны харэаграфічны ансамбль "Пеппи" горада Сартавала (Карэлія), народны хор "Калібры" з Ульянаўска, вакальны ансамбль беларускай песні "Вытокі" са сталіцы Латвіі Рыгі, калектыў традыцыйнай карэйскай культуры "Арыранг", творчыя калектывы з суседніх раёнаў і абласцей.
У Леснічоўцы калону сустракалі гледачы, людзі, якія любяць народную творчасць, рады сустрэчы з даўнімі знаёмымі і адкрытыя да новых сустрэч. Прысутных прывітаў старшыня райвыканкама Вячаслаў Грышчанка, член Савета Рэспублікі Сяргей Мялешкін, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Ілья Лапуць.
Пацвярджаючы традыцыю сяброўства на сцэну выйшаў хор, які сабраў разам прадстаўнікоў амаль усіх калектываў. А гэта зноў не менш за тысячу чалавек. Іх галасы зліліся ў агульны магутны спеў.
Канцэрт падоўжылі калектывы гаспадароў і гасцей, якія прадэманстравалі гледачам свае выканаўчае майстэрства.
А вечарам свята перамясцілася на Замкавую гару, дзе традыцыйна разбілі свой лагер клубы гістарычнай рэканструкцыі. Ваяры біліся на мячах і піках, дэманстравалі трапнасць стральбы з лукаў, жанчыны – побыт нашых продкаў у перыяд срэднявечча, рамествы таго часу, вучылі танцам. У час выступлення групы "Арацэя” з Мінска гучалі ліры, ірландскія бузукі, народныя духавыя інструменты…