Автор: . Дата создания:

Навучэнка дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага Наваполацка Варвара Бароўская заваявала 3 узнагароды ў творчых конкурсах у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе "Наваполацк сёння". З каларыстычнай працай «Восеньскі вальс» дзяўчына стала лаўрэатам І ступені Міжнароднага чэмпіянату мастацтваў «ARTEON». А ў федэральным праекце Міжнароднага конкурса «Першыя ластаўкі» ўзяла першае і другое месцы за пейзаж і нацюрморт у намінацыі «Выяўленчае мастацтва». Падрыхтоўкай таленавітай вучаніцы займаліся педагогі школы Ірына Башун і Валянціна Пылінская.

Фото novaya.by