Автор: . Дата создания:

21 лютага па ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Разам з анлайн-кінатэатрам VOKA ад А1 сабралі падборку замежных кінахітоў з калекцыі праекта CINEVOKA, каб кожны мог адчуць, як прыгожа ўсё гучыць па-беларуску, з дапамогай Тома Круза, Жульет Бінош і іншых знакамітых акцёраў.

«Іншае жыццё жанчыны» (La Vie D Une Autre, 2012)

Мары споўнілася 40 гадоў. Але дзіўны эфект: аднойчы раніцай яна прачнулася з адчуваннем, што 15 апошніх гадоў яе жыцця як не бывала. А тое каханне, якое насамрэч ужо падыходзіць да канца — да разводу 4 дні — яшчэ толькі пачынаецца. Ці можна вярнуць мінулае за 4 дні, і што такое ты, ранейшая, сарамлівая правінцыялка ў ролі паспяховай бізнес-лэдзі? У галоўнай ролі – Жульет Бінош.

«Кнігарня» (The Bookshop, 2017)

Канец 1950-х. Маладая ўдава Флорэнс Грын здзяйсняе сваю мару: купіўшы абшарпаны домік у сонным прыбярэжным ангельскім мястэчку, дзяўчына адкрывае кнігарню, шакуючы мясцовых кансерватараў радыкальнай літаратурай накшталт «Лаліты» і «451 градуса па Фарэнгейце». Падтрымку бібліяфіл Флорэнс знаходзіць толькі ў замкнёнага ўдаўца, містэра Брандзіша. У галоўнай ролі – Эмілі Морцімер.

«Няволя ўласнага ценю» (House Of D, 2004)

Амерыканец Том Уоршоў ужо трыццаць гадоў жыве ў Парыжы, і ніхто не ведае, што калісьці ён быў зусім іншым чалавекам і жыў зусім іншым жыццём. Сёння асаблівы дзень – сыну Тома спаўняецца 13 гадоў, і бацька прыгатаваў яму асаблівы падарунак. Том распавядзе яму дзіўную гісторыю, якая здарылася з ім, калі ён 13-летнім дзецюком жыў у Нью-Ёрку і марыў аб будучыні. Ён раскрые яму сакрэт свайго жыцця, каб яшчэ раз перажыць сваё мінулае, якое каштавала яму занадта дорага. У галоўных ролях – Робін Уільямс і Дэвід Духоўны.

«Чалавек дажджу» (Rain Man, 1988)

Знакаміты фільм расказвае гісторыю эгаістычнага маладога гандляра Чарлі Бэбіта, які дазнаецца, што яго бацька памёр і завяшчаў практычна ўсю сваю шматмільённую маёмасць іншаму сыну, Рэйманду, хвораму на аўтызм, пра існаванне якога Чарлі не ведаў. У галоўных ролях – Том Круз і Дасцін Хофман.

«Воўк і леў» (Le loup et le lion, 2021)

Юная піяністка Альма вяртаецца ў дом, дзе прайшло яе дзяцінства. Аднойчы яна знаходзіць маленькіх ваўчаня і ільвяня, якія апынуліся адны ў дзікай прыродзе. Альма ратуе іх і пакідае ў сваёй хаце. Яны сталеюць разам, і здаецца, што іх сяброўства нішто не можа разбурыць. Але аднойчы іх сакрэт раскрываюць. Ільвяняці ловяць і адпраўляюць у вандроўны цырк, а ваўчаня забіраюць для даследаванняў навукоўцы. Зараз усім траім давядзецца адправіцца ў неверагоднае і небяспечнае падарожжа, каб зноў здабыць сям'ю. У галоўнай ролі – Молі Кунц.

 *** 

З падпіскай «Усё ўключана» карыстальнікі VOKA могуць глядзець у добрай якасці і не адцягваючыся на рэкламу кантэнт найбуйных анлайн-кінатэатраў START, WINK, Premier і Кінапошук, самыя папулярныя фільмы і серыялы ад сусветных студый. Таксама на VOKA можна паглядзець праект «CINEVOKA – Кіно па-беларуску» – гэта больш за 50 фільмаў у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных карцін апошніх гадоў.

Унитарное предприятие "А1". УНП 101528843