Автор: . Дата создания:

Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Пасху 31 сакавіка.

Велікодныя святы – найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрэсенне Хрыста – гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў выпрабаваннях зямнога жыцця. Урачыстае святкаванне Пасхі служыць яднанню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і братняй любові, што мае вялікае значэнне для сучасных пакаленняў.

У гэтыя дні, калі пад веснавым сонцам абуджаецца зямля, мы здольныя на стваральныя і дабрачынныя справы дзеля паляпшэння жыцця і навакольнага свету. Няхай Велікодныя ўрачыстасці нясуць у нашы дамы і сем’і святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм! Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў і міру роднай Айчыне!

З павагай

Аляксандр СУБОЦІН, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта,

Дзмітрый ДЗЯМІДАЎ, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.