Урачыстая цырымонія ўзнагароджання праходзіла ў Бялынічах. Удзельнікамі конкурсу былі 22 аўтара з усей краіны ва ўзросце ад 14 да 45 гадоў, сярод якіх Алена Балаканава стала лепшай у намінацыі «Добра на свеце без вайны». Карэспандэнт «ВВ» падрыхтавала верш уласнага сачынення «Мары пра мір», прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, за які свяшчэннаслужыцель Свята-Нікольскага жаночага манастыра, іерэй Іаан Маслаў уручыў маладой журналістцы ганаровую грамату.
Дарэчы, з Віцебскай вобласці Алена стала адзінай пераможцай.
Сімвалічна, што само мерапрыемства адбылося ў музеі імя В. Бялыніцкага-Бірулі, месцы, прасякнутым творчасцю, натхненнем і марамі. Перад цырымоніяй узнагароджання пераможцам правялі экскурсію, на якой яны пазнаеміліся з гісторыяй горада: адкуль пайшла яго назва, як у музеі з’явілася выява Маці Боскай, чым горад абавязаны ей. Тут маладыя літаратары сустрэліся з вядомым беларускім паэтам і перакладчыкам, старшыней Магілеўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Казекам, які павіншаваў іх са значнай перамогай і пажадаў поспехаў у далейшай пісьменніцкай дзейнасці.
Нечаканы падарунак для гасцей бялыніцкай зямлі падрыхтавалі навучэнцы Магілеўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Рабяты прадставілі тэатралізаваную пастаноўку па паэме Аляксандра Казека «Марыйка», якая нікога не пакінула абыякавым.
Алена ЗАРЭЯ, фота аўтара і з архіва аўтара