Автор: . Дата создания:

Конкурс на лепшую скульптурную кампазіцыю «Дзецям вайны» аб’явілі Міёрскі райвыканкам і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».

Па ўмовах браць удзел у ім могуць як жыхары краю, так і іх госці незалежна ад узросту. Арганізатары будуць чакаць эскізы, ідэі і прапановы да 3 сакавіка. Работа, прызнаная лепшай, знойдзе рэалізацыю ў скульптурнай кампазіцыі, якую міярчане плануюць устанавіць у цэнтры горада на плошчы Леніна.