Автор: . Дата создания:

Упершыню на базе Браслаўскага аб’яднання музеяў на вясенніх канікулах будзе працаваць дзіцячы лагер СШ №2.

Трыццаць хлопчыкаў і дзяўчынак з пачатковых класаў на працягу тыдня будуць з карысцю для сябе бавіць тут свой час. Работнікі краязнаўчага музея распрацавалі для іх праграму, прысвечаную 950-годдзю горада. Гэта знаёмства са славутымі мясцінамі і землякамі, экспазіцыямі па гісторыі краю. Майстры музея традыцыйнай культуры будуць вучыць школьнікаў вырабу маляванак, ткацтву паясоў і саломапляценню, прапануюць распрацаваць эскізы спецыяльных браслаўскіх грошай.