Яшчэ адзін цікавы аб’ект з’явіўся ў сенненскім парку Трох герояў. Тут знайшла пастаянную прапіску легендарная “кацюша”.
Для гэтай падзеі ёсць важкая падстава. Сваю назву парк атрымаў у 1959 годзе, калі тут былі перазахаваны астанкі Цімафея Святлічнага, Паўла Назаранкі і Сяргея Барадуліна – разліку мінамётнай рэактыўнай устаноўкі, што загінуў пры вызваленні Сенненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У час падрыхтоўкі горада да абласнога свята хлебаробаў “Дажынкі-2016” у парку абсталявалі экспазіцыю ваеннай тэхнікі. Меркавалася ўстанавіць і “кацюшу”, але тады здзейсніць планы не ўдалося.
Па праву сваё месца яна заняла зараз і яшчэ паслужыць высакароднай справе патрыятычнага выхавання маладых пакаленняў.
Аляксандр Яўгенаў, фота аўтара.