Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў зале музея «Духаўскі круглік» прайшла лекцыя «Наша мова — наша спадчына: мінулае і сучаснасць».
— Пакуль мы гаворым на роднай мове, яна будзе жыць. Ёсць у нашай і іншых краінах людзі, якія не прызнаюць яе існаванне. Але, насамрэч, наша мова самастойная, багатая, мілагучная і мы павінны ганарыцца ёй, — выказаў сваю думку Анатоль Мікалаевіч.
Госцем мерапрыемства стала Раіса Грыбовіч, актрыса драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. З яе вуснаў прагучалі песні і вершы на беларускай мове. Яна заклікала моладзь наведваць тэатры і размаўляць на роднай мове.
— Пасля сустрэчы ў мяне засталіся толькі станоўчыя эмоцыі, вельмі цікава было паслухаць лекцыю Анатоля Мікалаевіча аб зʼяўленні беларускай мовы. Вялікае ўражанне зрабіла Раіса Грыбовіч. На жаль, я не так часта выкарыстоўваю родную мову ў паўсядзённым жыцці, аднак ведаю, што ў беларускай мовы вельмі багатая гісторыя, якую мы павінны памятаць. Я рада, што ў нас праводзяцца такія мерапрыемствы, бо нашаму і наступным пакаленням варта часцей не толькі чуць, але і размаўляць на роднай беларускай мове.
Студэнт 3-га курса ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Уладзіслаў Навумаў адзначыў:
— Беларуская мова для мяне гучыць меладычна і ўнікальна. Яна мае сваю асаблівую прыгажосць і адлюстроўвае традыцыі народа. Калі хтосьці пачынае гаварыць на роднай мове — я заўсёды падтрымліваю размову на ёй. Асабліва запамінальным момантам мерапрыемства стала сустрэча з актрысай, якая падзяліліся сваім вопытам, натхняючы нас на захаванне нашай мовы.
Шаўчанка Злата, фота аўтара.