Автор: . Дата создания:

Паспяхова спраўляецца з будаўнічай праграмай гэтага года Міёрскі раён. У самім райцэнтры прырастаюць паверхамі два 40-кватэрныя дамы. Адзін узводзіцца сіламі мясцовай і браслаўскай перасоўных калон і прызначаны для жыхароў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Другі будуе металапракатны завод для сваіх работнікаў з дапамогай сталічнай арганізацыі. Акрамя шматпавярховага дома, прадпрыемства ўзводзіць яшчэ два васьмікватэрныя дамы, мантаж якіх вядзе даўні партнёр завода па будаўніцтве жылля – мясцовая прыватная арганізацыя «Капіталдрэўпрадукт».

Прыемная навіна і ў жыхароў Дзісны, якія таксама чакалі паляпшэння жыллёвых умоў. Для іх пачата ўзвядзенне 9-кватэрнага дома. Будаўнікі заканчваюць мантаж фундамента і прыступаюць да ўзвядзення сцен.

Фота з адкрытых крыніц.