Другая ў рэспубліцы “Маладзёжная палата” дзейнічае ў Лёзненскім раёне
Автор: Галина Шпаковская. Дата создания:
Створаная пры Лёзненскім раённым Савеце дэпутатаў з ліку старшакласнікаў гарпасёлка – актывістаў БРСМ, яна папулярызуе мясцовае кіраванне і самакіраванне, выяўляючы маладзёжных лідараў. На сесіях “Маладзёжнай палаты”, у складзе якой 5 пастаянных камісій, абмяркоўваюцца пытанні вучобы і прафарыентацыі, прапаганды здаровага ладу жыцця, патрыятычнага выхавання і прафілактыкі правапарушэнняў, арганізацыі адпачынку і валанцёрскага руху. А прынятыя рашэнні паступаюць на разгляд у райсавет і райвыканкам. З падачы і пры ўдзеле палаты рэалізаваны праекты «Двары для дзетвары», «Моладзь – дзецям», «70 добрых спраў», прымеркаваных да 70-годдзя вызвалення Беларусі. Члены палаты ўдзельнічалі ў абласной выставе “100 ідэй для Беларусі” з праектам “Парк выпускнікоў”. Яго заклалі ў верасні. У рэспубліцы дзейнічаюць усяго дзве такія “Маладзёжныя палаты”, падкрэсліла старшыня Лёзненскага райсавета Тамара Дрылёнак.