Автор: . Дата создания:

Моладзь – гэта будучыня! – пад такой назвай з нагоды Дня моладзі ў Докшыцім ККЗ «Іскра» адбыўся раённы моладзевы форум. Яго ўдзельнікамі сталі самыя актыўныя, таленавітыя, перспектыўныя юнакі і дзяўчаты.

 

– Жадаю моладзі не чакаць, што будзе наперадзе, а стаць актыўнымі стваральнікамі будучыні, прымнажаючы добрае і захоўваючы тое, што зроблена папярэднімі пакаленнямі, – адзначыў старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак і ўзнагародзіў намінантаў раённага конкурсу «Моладзь Докшыччыны».

Так, у намінацыі «Спецыяліст года» пераможцам стала інжынер па ахове працы ВУ «Віцебскторф» Валянціна Канавалава, «Малады спецыяліст» – памочнік урача-эпідэміёлага райЦГіЭ Вікторыя Кузура, «Адкрыццё года» – намеснік начальніка ўпраўлення ўліку філіяла Віцебскаблспажыўтаварыства Ганна Савіцкая, «Спартсмен года» – настаўнік фізкультуры і здароўя СШ № 1 Мікіта Азаранка, «Сям’я года» – сям’я Яўгена і Вікторыі Хілько, «Моладзі і захапленне» – загадчык аддзелам раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Вольга Краско, «Актывіст года» – юрысконсульт Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці раёна Павел Латковіч.

Са святам моладзі павіншавала ўдзельнікаў урачыстасці старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і ўручыла заслужаныя ўзнагароды ў намінацыі «Лепшы па прафесіі». Сярод адзначаных – участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС Яўген Раманоўскі, урач-тэрапеўт тэрапеўтычнага аддзялення Докшыцкай ЦРБ Валерыя Пятрушына, загадчык рамонтнай майстэрні ААТ «Барсучанка» Дзмітрый Барысевіч, настаўнік гісторыі Крулеўшчынскай СШ імя І. Ціткова Іван Камінскі, намеснік галоўнага бухгалтара РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» Іна Мікіцевіч, сакратар прыёмнай, а таксама эканаміст Бягомльскага лясгаса Маргарыта Грунда і Вольга Азёмка, афіцыянт і медсястра санаторыя «Лясное» Юлія Грыцкевіч і Ульяна Гецэвіч, кухар рэстарана «Беразіна» Алена Бярозка.

Падзякамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі за супрацоўніцтва і актыўную падтрымку ў рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі адзначаны кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый: дырэктар Бягомльскага лясгаса Аляксандр Давідовіч, дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз», філіял «Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу» Віталь Няспляк, начальніку ўчастка ААТ «Віцебскаблаўтатранс» філіяла аўтапрадпрыемства № 14 горада Лепель, участка Докшыцы Андрэй Курдзека і намесніку дырэктара па сельскай гаспадарцы КУП «Докшыцкі» Святлана Плыгаўка.

За актыўную жыццёвую пазіцыю і актыўны ўдзел у культурным і грамадскім жыцці раёна ўзнагароджаны культарганізатар філіяла № 1 «Докшыцкі Цэнтр культуры» Надзея Сушко, выхавальнік дзіцячага сада № 3 Ксенія Лаўцэвіч, майстар лесу Бягомльскага лясгаса Андрэй Стралкоўскі і сям’я Алега і Наталлі Кеда. Таксама свае ўзнагароды атрымалі актывісты РК ГА «БРСМ» Максім Вальтэр, Кацярына Баран, Павел Гушчык і Анастасія Явід.

На форуме былі арганізаваны тэматычныя пляцоўкі, на якіх расказвалася пра дасягненні моладзі, удзел юнакоў і дзяўчат у студатрадаўскім руху. Усе ўдзельнікі мерапрыемства далучыліся да ў акцыі «Роднае-народнае», ахвотныя паспрабавалі скласці спілс-карты «Ведаю Беларусь». Сваімі музычнымі выступленнямі парадавала таленавітая моладзь Докшыччыны.

Справка «ВВ». На Докшыччыне пражывае больш за тры тыс. маладых людзей узростам ад 14 да 31 года. Адзін з прыярытэтных накірункаў работы моладзевай палітыкі раёна – гэта работа з маладымі спецыялістамі, якіх летась прыехала да нас 96 чалавек. Большасць з іх пасля патрэбнай адпрацоўкі застаецца ў раёне. Так, замацаванасць на працоўных месцах за мінулы год склала 71 %. Маладыя спецыялісты карыстаюцца шэрагам ільгот і прэферэнцый. Гэта выплата матэрыяльнай дапамогі, атрыманне льготных крэдытаў, даплат, кампенсацый, прадастаўленне жылля.

Дарэчы, шмат цікавых карысных праектаў ажыццяўляецца дзякуючы райкаму «БРСМ», пад крылом якога знаходзіцца 47 пярвічак з колькасцю 700 чалавек. Яны актыўна ўдзельнічаюць у арганізацыі вольнага часу моладзі. Акрамя гэтага штогод фарміруюцца студэнцкія атрады, у якіх можа працаўладкавацца любы ахвотны. Так, летась у раёне іх былі створаны восем, працаўладкавана 114 чалавек.

Яўгенія МАЛЕВІЧ, Докшыцы. Фота аўтара.