Автор: . Дата создания:

Прыгожая лавачка з’явілася на міёрскай набярэжнай, якраз насупраць загса. Маладыя спадар і спадарыня паабапал яе застылі ў імкненні абняць адзін аднаго. Металічны ажур робіць іх постаці лёгкімі. Здаецца, паветра напоўнілася іх мроямі жыць у вечным каханні. А каб так сталася, першыя маладажоны на моцныя вузлы прывязалі да спінкі лавачкі рознакаляровыя стужкі. У райцэнтры нараджаецца новая традыцыя.

Гэты цудоўны куточак з’явіўся дзякуючы многім міёрцам, якія зарабілі грошы на адным з суботнікаў. 14 млн рублёў (да дэнамінацыі) з яго фонду жыллёва-камунальная гаспадарка выкарыстала на ажыццяўленне прыгожай ідэі.