Автор: . Дата создания:

У Віцебскае ўпраўленне № 200 Беларусбанка нечакана завітала школьная рамантыка – тут прайшла акцыя «Карпаратыўная дыктоўка», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Ініцыятарам дыктанта выступіў прафкам, а ідэю імгненна падхапілі ветэраны і Савет моладзі. Намеснік начальніка ўпраўлення Наталля Дабатоўкіна не стала абмяжоўвацца прывітальным словам, а таксама ўзяла ручку і напісала дыктоўку разам з калегамі. У зале панавала амаль школьная атмасфера – з цішынёй, засяроджанымі тварамі і лёгкім хваляваннем. Акцыя паказала: беларуская мова жыве і ў офісах. Ветэраны перадаюць традыцыі, моладзь іх падтрымлівае – гэта дорага каштуе.

Фота прадастаўлены Віцебскім упраўленнем № 200 Беларусбанка