Інструментальны ансамбль «Свая ігра» Наваполацкага музкаледжа – уладальнік Гран-Пры III Міжнароднага конкурса выканаўцаў на народных інструментах «Musica del mondo», што прайшоў у Казані, паведамляе Наваполацк сёння.
Спаборніцтва праходзіла пад эгідай Цэнтра мастацтваў «Ключ да поспеху» і было прымеркавана да 80-годдзя з дня нараджэння савецкага баяніста-віртуоза Уладзіміра Грудзінава. Новапалачане завіталі на конкурс не першы раз. У мінулым годзе яны сталі лаўрэатамі ІІ ступені. Сёлета падрыхтаваліся больш грунтоўна. Артысты з натхненнем і майстэрствам выканалі твор аргенцінскага кампазітара Астара П’яцолла ў інструментальным перакладанні Леаніда Маліноўскага, чым пакарылі высокае журы на чале з прафесарам, загадчыкам кафедры баяна і акардэона Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі Абузарам Файзуліным.
Кіраўнік ансамбля Леанід Уладзіміравіч быў адзначаны падзякай журы за педагагічнае майстэрства, высокі прафесіяналізм і вялікі ўклад у развіццё культуры. Таксама ён атрымаў спецыяльны дыплом «Лепшы кіраўнік прафесійнага інструментальнага калектыву».
Фото: novaya.by