Удзельнікі прадставілі самыя розныя напрамкі мастацкай творчасці: інструментальны, вакальна-харавы, фальклорна-этнаграфічны, харэаграфічны, тэатральны, літаратурны і інш.
У намінацыі «Саліст-вакаліст акадэмічнага напрамку» пераможцам стаў студэнт геадэзічнага факультэта ПДУ Мікалай Камянкоў. Таксама дыплом лаўрэата I ступені атрымала група «Flash dance» з радыётэхнічнага факультэта. Яны сталі лепшымі ў намінацыі «Калектыў арыгінальнага жанра».
Студыя танца ў стылі мадэрн «Torydance» (кіраўнік Крысціна Кавалеўская) заняла 3-е месца ў катэгорыі «Група сучаснага танца».