Автор: . Дата создания:

Сенненскія сем’і Васілеўскіх, Шуцікавых і Цвятковых удала выступілі ў складзе зборнай Віцебшчыны на масавым спартыўным фестывалі краіны “Тата, мама, я – футбольная сям’я”.

 

Мерапрыемства, якое праходзіла на мінскім стадыёне “Дынама” пад эгідай асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, сабрала 86 сямей з усіх куткоў краіны. Па выніках спаборніцтваў больш за ўсіх узнагарод атрымалі прадстаўнікі Віцебшчыны.

Каманда мам “Васількі” заняла першае месца, перамогшы ў трох гульнях і адну звёўшы ў нічыю. Сенненкі ўнеслі вялікі ўклад у перамогу. Варатар Людміла Цвяткова не прапусціла ніводнага мяча. Забітыя галы былі на рахунку Аксаны Васілеўскай і Аксаны Шуцікавай, якая, дарэчы, прызнана лепшым гульцом.

Не падвялі і таты, заняўшы другое месца. Дзіцячая каманда, якая выступала ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў, стала чацвёртай. Трэнер ФСК “Алімп” Святаслаў Шуцікаў прымаў удзел у фестывалі як рэферы і судзіў гульні дзяцей малодшай групы.

Ала Якаўлева, Сянно. Фота прадастаўлена Андрэем Цвятковым.