Автор: . Дата создания:

Дарагія жыхары вобласці!

Шчыра віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

У гэтыя святочныя дні мы па традыцыі звяртаемся да ідэалаў міру, згоды і гуманізму. З Нараджэннем Хрыста звязана памкненне чалавека да братэрскай любові, сямейнага шчасця, служэння ідэям дабра і міласэрнасці.

Атмасфера свята яднае бацькоў і дзяцей, людзей старэйшага і малодшага пакаленняў. Мы будуем планы на будучыню адпаведна вечным хрысціянскім каштоўнасцям.

Няхай святло Каляднай зоркі спрыяе ўзаемапаразуменню паміж людзьмі, дапамагае нам берагчы адзін аднаго, а родны Прыдзвінскі край будзе больш багатым і стабільным.

Жадаем вам здароўя, шчасця, радасці, поспехаў у справах і плёну ў працы!

З павагай

Аляксандр Субоцін,
старшыня Віцебскага
абласнога выканаўчага камітэта
Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага
абласнога Савета дэпутатаў