Автор: . Дата создания:

У чатырнаццатых абласных спаборніцтвах санітарных дружын прынялі ўдзел усе раёны. Некаторыя прыслалі і па два-тры фарміраванні. У выніку на Верхнядзвіншчыне, дзе праходзіла саперніцтва за званне самай падрыхтаванай каманды, на старт выйшлі 23.

Усе не навічкі, некаторым давялося не толькі асвойваць веды і навыкі за сталом ці на вучэннях, але і ўдзельнічаць у ліквідацыі сапраўдных аварыйных сітуацый. Настрой мелі баявы, а выпрабаванні чакалі даволі складаныя.

Прысутных прывітаў на-меснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Мозаль, пажадаў паспяховага праходжання ўсіх этапаў і даў старт спаборніцтвам.

Складаліся яны з пяці эта-паў. Першым выпрабаваннем стала праверка камплектнасці аснашчэння каманд, а таксама трэба было прадэманстраваць навыкі складання санітарных сумак. Пазней ацэньвалася ўзгодненасць і прафесіяналізм работы дружыны ў ачагах камбінаванага і хімічнага паражэння, у кропцы інфекцыйнага захворвання. Удзельнікі спа-борніцтваў аказвалі першую медыцынскую дапамогу ўмоўна пацярпелым, грузілі іх на транспарт, адбіралі пробы са знешняга асяроддзя, рыхтавалі дэзрастворы і праводзілі дэзінфекцыю. Заключным этапам стала праверка тэарэтычных ведаў.

Дзень праляцеў у напружанай барацьбе, калі каманды аддзялялі адна ад адной лічаныя балы. Аднак, як і ў мінулы год, самую высокую падрыхтоўку прадэманстравала каманда-пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў з ААТ «Нафтан». Таму і сёлета ёй давядзецца абараняць гонар Віцебшчыны на рэспубліцы.

Другое месца ў сандружыны Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, трэцяе занялі гаспадары – каманда Верхнядзвінскага масласырзавода.

Былі названы таксама лепшыя камандзір сандружыны, камандзір санітарнага звяна і сандружыннік.

Падводзячы вынікі, журы адзначала добрую практычную і тэарэтычную падрыхтоўку сандружын, іх рэальную гатоўнасць аказаць пры неабходнасці прафесіянальную дапамогу.

Фота дадзены абласным упраўленнем МНС.