Автор: . Дата создания:

Педагогі і вучні Опсаўскай яслі-сада-сярэднй школы Браслаўскага раёна нядаўна былі адзначаны на рэспубліканкім узроўні за дасягненні ў рэалізацыі праграмы “зяленай” школы, а ў пачатку гэтага месяца атрымалі вестку пра перамогу васьмікласніка Дзмітрыя Чарвінскага і яго настаўніка Леаніда Стрыновіча ў рэспубліканскім конкурсе “Тэхнаёлка”, які праводзіць Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк.

Для ўдзелу ў ім вучань і настаўнік выбралі намінацыю “Сімвал 2021 года” і, выкарыстоўваючы тэхніку вырабу карцін з шурупаў стварылі “Металічнага Быка”. “Малявалі” палатно памерам 50 на 50 см амаль тыдзень, замест фарбай — прыкладна 2 тысячы самарэзаў. Работа паспяхова прайшла раённы, абласны і рэспубліканскі этапы і, ў канчатковым выніку, была прызнана лепшай у асабістым першынстве навучэнцаў.

Перамога тым больш важкая, бо ў творчым конкурсе бралі ўдзел амаль 60 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 140 прафтэхвучылішчаў, каледжаў і ліцэяў і 162 школы. “Сімвал 2021 года” прыслалі 70 канкурсантаў.

Дзіма Чарвінскі паспяхова вучыцца і настойліва асвайвае апрацоўку метала і дрэва. Займацца ў школьную майстэрню да свайго настаўніка па працоўным навучанні прыходзіць нават у час летніх канікулаў. Яго інтарэс да рамяства падтрымлівае і сям’я. Маці набыла для сына персанальны дрэваапрацоўчы станок. У школе ўпэўнены, што таленавіты хлопец абавязкова дасягне вяршынь у прафесіянальнай дзейнасці.

Фота прадстаўлена школай.