Автор: . Дата создания:

Галоўны прыз конкурсу «Маё лета ў Вялікабрытаніі», які праводзіла група экспертаў у Англіі, выйграла шасцікласніца СШ №2 Міёр Усціна Ясінская. У якасці ўзнагароды атрымала галоўны прыз – паездку на два тыдні ў Вялікабрытанію для вывучэння англійскай мовы па індывідуальнай праграме з пражываннем у доме настаўніка.

Пра аб’яўлены конкурс маці Усціны падказалі знаёмыя. А яна ў сваю чаргу прапанавала дачцэ паспрабаваць у ім свае сілы. Дзяўчынцы ідэя спадабалася, і яна актыўна прынялася за працу. Спачатку вывучыла адметныя мясціны Вялікабрытаніі, затым перанесла іх на паперу. Рабіла накіды алоўкам, абводзіла маркерам, размалёўвала акварэллю. Работа заняла два тыдні.

– Калі 1 мая атрымалі радаснае паведамленне, адразу не паверылі, – расказала маці дзяўчынкі Вольга Ясінская. – Работа Усціны сярод больш чым тысячы была прызнана лепшай. Першапачаткова паездка планавалася ў чэрвені. Аднак з-за пандэміі яна адкладзена на больш позні час. Пакуль Усціна падцягвае англійскую мову дома і жыве радасным чаканнем падарожжа.

Фота з адкрытых крыніц.