Сярод узнагарожданых ордэнам Маці – прадстаўніцы Віцебскай вобласці
Автор: . Дата создания:
У чарговы раз указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ушанаваныя ордэнам Маці шматдзетныя жыхаркі краіны, у тым ліку восем — з Віцебшчыны.
Сярод узнагароджаных за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей – хатняя гаспадыня з Гарадка Аксана Бурдыка, санітарка абласнога шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны «Юрцава» Ірына Гарбачэўская, старшы касір Цэнтра банкаўскіх паслуг №02/02 у Полацку ЗАТ «Трастбанк» Таццяна Захарэнкава, работніца ЖРЭТа Чыгуначнага раёна Віцебска Алена Зуева, работніца крамы «Дары прыроды» Расонскага раённага спажывецкага таварыства Юлія Кавалеўская, санітарка Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Кашко, загадчык Залескага фельчарска-акушэрскага пункта Полацкай ЦРБ Святлана Петрушэнка і аператар машыннага даення ААТ «Студзенка» Сенненскага раёна Тамара Тамашэвіч.