Автор: . Дата создания:

Спартыўная база Браслава павялічылася яшчэ на адзін аб’ект – спартыўную пляцоўку для міні-футбола. На ўрачыстае адкрыццё сабраліся школьнікі, гараджане, шаноўныя госці, якія мелі непасрэднае дачыненне да сацыяльнага праекта “Bonfesto – дзецям”, які сумесна рэалізуюць Тураўскі малочны камбінат, Беларуская федэрацыя футбола і мясцовыя органы ўлады.

Як адзначыла намеснік дырэктара па развіцці і маркетынгу перапрацоўчага прадпрыемства Наталья Чэрнік, калектыў выступае за здаровы лад жыцця, а для гэтага ўкладвае сродкі ў будаўніцтва спартыўных пляцовак. Летась іх атрымалі ў дзевяці раёнах, сёлета ўжо ў 12, у тым ліку браслаўскім.

Пра тое, што вялікі спорт пачынаецца з дваравых каманд, а для яго аматараў ствараюцца ў краіне добрыя ўмовы, гаварылі памочнік міністра спорту і турызму Алена Сцец, дырэктар Дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Іван Гаравец, старшыня Браслаўскага райвыканкама Аляксандр Баданін. Кіраўнік раёна ўручыў партнёрам па рэалізацыі праекта падзячныя пісьмы за важны падарунак гораду.

Яркімі выступленнямі ўпрыгожылі ўрачыстасць вучні СШ №1 імяГероя Савецкага Саюза А. Жданава. Школьныя каманды апрабавалі поле ў першым паядынку, па заканчэнні гульні атрымалі ў падарунак мячы і салодкую прадукцыю камбіната, усе разам сфатаграфаваліся на памяць.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.