У апошнюю суботу кожнага месяца шосты школьны дзень праводзіць у Лынтупскай школе на Пастаўшчыне райкам БРСМ.
Пачынаючы такую ініцыятыву, ён ставіў задачу паспрыяць з’яднанню сем’яў, далучыць да сумеснага баўлення часу татаў, асабліва тых, хто патрабуе грамадскай увагі. Так “тата-зала” стала месцам спартыўных сустрэч, дзе збіраюцца бацькі і дзеці, фарміруюць каманды і пачынаюць гульню.
Мужчыны змагаюцца за перамогу, жанчыны падтрымліваюць іх. Праект прыжыўся, палюбіўся дарослым і дзецям і, па-словах першага сакратара райкама БРСМ Веранікі Казлоўскай, будзе працягвацца далей. Да яго ўжо далучыліся вайскоўцы мясцовай заставы пагранатрада, якія маюць намер скарыстаць такія дні і для фізічнай загартоўкі школьнікаў.