«Добрыя кнігі — у добрыя рукі» - так называецца акцыя, якую праводзіць у лютым цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна. Такім чынам браслаўчан запрашаюць падзяліцца кнігамі з уласных збораў, якія ўжо прачытаныя або з якіх «выраслі» дзеці і ўнукі, часопісамі мінулых гадоў. Акцыя праходзіць ужо пяты год. Мясцовыя бібліятэкары штогод прымаюць ад неабыякавых чытачоў каля 500 кніг. Сярод іх пераважаюць мастацкія творы вядомых аўтараў, але трапляюцца і рэдкія выданні. Напрыклад, надрукаваная ў 1959 г. «Кніга карысных парад» на 850 старонак, з якой шмат чаго можна даведацца і сёння.
Сучасную і класічную літара-туру розных жанраў з радасцю прымаюць гарадская цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі, а таксама 11 устаноў, размешчаных у аграгарадках раёна. Хто не хоча сябе афішыраваць, пакідаюць свае дары ў кніжным доміку Свабоднай вулічнай бібліятэкі ў Браславе.
Фота з адкрытых крыніц.