Автор: . Дата создания:

Тэрэса Багародзь, браслаўчанка:

– Год назад хрысціянская супольнасць нашай краіны звярнулася да Прэзідэнта з просьбай прыняць спецыяльную нацыянальную праграму ў абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Таму ў праекце новай Канстытуцыі парадавалі артыкулы, дзе сказана, што кожны чалавек мае права на жыццё, а традыцыйныя сямейныя каштоўнасці — прыярытэт дзяржаўнай палітыкі. Вельмі правільна ў абноўленым дакуменце абумоўлена права заключэння шлюбу выключна паміж мужчынам і жанчынай, забараняюцца аднаполыя зносіны, прапаганда гомасексуалізму.

Разбурыць сям’ю – значыць пазбавіць дзіця нармальных сямейных адносін, не закласці фундамент ужо для яго сямейнага жыцця. Таму бацькам трэба больш увагі ўдзяляць дзецям, з іх ранняга ўзросту прывучаць паважаць дарослых, законы, гісторыю, любіць Радзіму.

Радуе, што адзін з фундаментальных пасылаў абноўленага Асноўнага закону краіны — захаванне духоўнасці і нацыянальнай культуры беларускага народа, сацыяльна арыентаванай дзяржавы, павышэнне ўзроўню сацыяльнай абароненасці грамадзян. Той, каго хвалюе будучыня Беларусі, абавязкова прыме ўдзел у рэферэндуме і такім чынам будзе трымаць адказнасць перад нашчадкамі.