Трэнажорную залу атрымала ў падарунак аддзяленне дзённага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў у Паставах ад Міжнароднай дабрачыннай арганізацыі “Сафіі”
Автор: Тамара Пашкевич. Дата создания:
Днямі Паставы наведалі прадстаўнікі Міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Сафія”, якая ўжо не адзін год плённа супрацоўнічае з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама і шэрагам раёнаў Віцебшчыны. На Пастаўшчыне яе прадстаўнікі таксама былі не ў першы раз. У папярэднія гады Лынтупскаму аддзяленню кругласутачнага знаходжання Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва яны падарылі дзве пральныя машыны, а Дунілавіцкаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату – спецыяльную шафу для гатавання ежы. Сёлета гэта дабрачынная арганізацыя абсталявала трэнажорную залу ў новым аддзяленні дзённага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў. Для іх рэабілітацыі “Сафія” падарыла больш за 20 найменняў трэнажораў і спартыўнага інвентару, кошт якіх склаў 15 млн рублёў.