Автор: . Дата создания:

У Багушэўскім лясгасе Сенненскага раёна другі год запар падчас летніх канікул працуюць старшакласнікі мясцовай школы. Сёлета працоўны атрад знаходзіцца пад апекай раённай арганізацыі “Белая Русь”.

 

Пры фарміраванні атрада ўлічвалася не толькі жаданне працаваць, але і грамадская актыўнасць, удзел у розных навуковых і творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах. Багушэўскі лясгас закупіў для юных памочнікаў спецаддзенне і індывідуальныя сродкі аховы. Дакументы па ўсталяванні працоўных адносін прайшлі рэвізію з удзелам актывістаў “Белай Русі”. У абавязкі хлопцаў уваходзіць сартаванне і складзіраванне піламатэрыялаў у дрэваапрацоўчым цэху. Работа адказная, бо значная частка прадукцыі ідзе за межы краіны. Школьнікі будуць працаваць да канца ліпеня. Але некаторыя ўжо выказалі жаданне застацца яшчэ на адзін месяц.

Фота аўтара.