Автор: . Дата создания:

Напэўна, цяжка знайсці ў гэтыя дні чалавека, раўнадушнага да будучыні краіны, якое ў значнай ступені будзе вызначана на VI Усебеларускім народным сходзе.

Людзі актыўныя дзеляцца сваім бачаннем перспектыў развіцця Беларусі, уносяць канкрэтныя прапановы. Жаркія спрэчкі і сур’ёзныя абмеркаванні ідуць на дыялогавых пляцоўках, са сваімі прапановамі жыхары Віцебшчыны прыходзяць у грамадскія прыёмныя. Часам не толькі па грамадска-палітычных пытаннях, а каб вырашыць простую бытавую праблему. Такім быў і зварот у прыёмную жыхаркі Верхнядзвіншчыны Любові Кіслай з вёскі Цімкаўцы, куды не так даўно пераехаў малады яшчэ чалавек і ўладкаваўся на працу ў ААТ «Баліны», атрымаў ад гаспадаркі кватэру ў доме на двух гаспадароў. Абжываецца. І хоць у двары ёсць водаразборная калонка, жанчына палічыла, што мець ваду ў кватэры больш зручна, чым прыносіць вёдрамі, пра што і вырашыла паклапаціцца за аднавяскоўца перад мясцовай уладай.

– ААТ «Баліны», якому належыць дом, дзе жывуць дзве сям’і нашых работнікаў, з дня на дзень просьбу задаволіць, – паведаміла выконваючая абавязкі дырэктара сельгаспрадпрыемства Алена Казура. – У дом ужо праведзены водаправод, засталося ўстанавіць неабходнае сантэхнічнае абсталяванне, што і будзе зроблена ў бліжэйшы час.

Фота з адкрытых крыніц.