Сёння ў Шаркаўшчыне праходзіць пасяджэнне рабочага штаба па падрыхтоўцы да абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі–2023» пад кіраўніцтвам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева.
Уладзімір Цярэнцьеў заслухаў інфармацыю пра ход правядзення свята, якое запланавана на 29 верасня.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі асноўныя моманты па арганізацыі сельскагаспадарчага форуму. У прыватнасці, было вызначана месца размяшчэнне ўсіх лакацый на плошчах і вуліцах гарадскога пасёлка.
У чарговы раз гаворка ішла і пра далейшае добраўпарадкаванне раённага цэнтра. Як падкрэсліў Уладзімір Цярэнцьеў, часу на раскачку няма, роўна праз месяц Шаркаўшчына сустрэне гасцей і ўдзельнікаў «Дажынак». Потым старшыня абласнога Савета разам з кіраўніцтвам раёна на месцы азнаёміўся з ходам падрыхтоўчых работ, даў канкрэтныя заўвагі, акрэсліў тэрмін іх выпраўлення.
Сяргей Райчонак. Фота аўтара.