Автор: . Дата создания:

Святкаванне пачатку пасяўной кампаніі на Талачыншчыне адбылося недалёка ад вёскі Яблынка на полі ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс» з удзелам кіраўніцтва раёна i сельгаспрадпрыемстваў, механізатараў.

Старшыня райвыканкама Алег Лындзін павіншаваў прысутных з пачаткам важнай сельскагаспадарчай кампаніі, пажадаў механізатарам моцнага здароўя і шанцавання ў полі — працы без паломак і любых іншых затрымак. Таксама Алег Міхайлавіч нагадаў, што поспех на хлебнай ніве залежыць не толькі ад прафесіяналізму механізатараў, а яшчэ і ад зла-джанай працы ўсяго калектыву сельгаспрадпрыемства, ад эфектыўнага ўзаемадзеяння ўсіх яго работнікаў, спецыялістаў, структурных адзінак.


Пра вялікую ролю хлебароба ў забеспячэнні жыццядзейнасці грамадства, асабліва на фоне сённяшняй міжнароднай сітуацыі, уве-дзеных у адносінах да Беларусі эканамічных санкцый, вёў гаворку благачынны цэркваў Талачынскага раёна Аляксандр Лазука.


Першыя зярняты кінулі ў раллю ўласнымі рукамі, як рабілі гэта нашы продкі, кіраўнік раёна, начальнік райсельгасхарча Алег Данчанка і гаспадар поля — дырэктар Талачынскага райаграсэрвісу Пётр Салаўёў. А пасля заканчэння свята ваколіцы паглынуў рык магутнай тэхнікі: за справу ўзяліся нашы «Беларусы» і расійскі «Кіравец», якія былі загадзя выстраены на краі поля і чакалі сваёй хвіліны.

Сяргей АБРАМОВІЧ, фота аўтара.