Цудоўны навагодні падарунак атрымалі жыхары Верхнядзвінска, якія жывуць у мікрараёне ля фірменнага магазіна “Ян Сыродел”. Тут рознакаляровымі агнямі зазіхацела ёлка – не простая лясная, а блакітная. Прыгажуню, якая вырасла на двары сядзібы, падарыла гораду яго жыхарка Анфіса Сініца.
Ставілі і мацавалі дрэва з дапамогай дзвюх вышак жыллёва-камунальнай службы, пра падачу электраэнергіі паклапаціліся раённыя энергетыкі, а ў святочны ўбор апрануў калектыў масласырзавода, які скарыстаў гэту магчымасць і для размяшчэння рэкламы сваёй прадукцыі. “Ян Сыродел” з вышыні нагадвае, што нельга забыць пра яго вырабы пры накрыцці святочнага стала.
Фота прадастаўлена масласырзаводам.