Автор: . Дата создания:

Мы ўжо паведамлялі, што сродкі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба за залаты медаль на Алімпіядзе ў памеры 15 тыс. рублёў віцебскі батутыст Уладзіслаў Ганчароў вырашыў накіраваць роднай СДЮШАР №1. І вось чарговая прыемная для школы навіна. Спартсмен выставіў на дабрачынны інтэрнэт-аўкцыён смартфон, атрыманы ў падарунак за ўдзел у Гульнях. Стартавы кошт складае 2 тыс. рублёў. Выручаныя грошы таксама пойдуць па тым жа адрасе.

Уладзіслаў паведаміў, што ў апараце будуць асабістыя фотаздымкі з алімпійскага Рыа, а таксама асабісты кантакт, па якім будучы пакупнік здолее заўсёды звязацца з зоркай. Аўкцыён праходзіць да 17.00 24 жніўня. Хлопец спадзяецца, што дзякуючы атрыманым сродкам больш хлопцаў і дзяўчат здолеюць выехаць за мяжу на зборы ці спаборніцтвы.