Автор: . Дата создания:

У Віцебскай вобласці гэта воінскае фармаванне прадстаўлена 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгадай. У яе склад уваходзяць некалькі батальёнаў i вайсковая частка 5530, у якіх маладыя беларусы могуць праходзіць тэрміновую ваенную службу. Падраздзяленні ўнутранніх войск знаходзяцца ў Віцебску, Оршы і Полацку.

 

Унутраныя войскі – адна з найважнейшых частак праваахоўнай сістэмы беларускай дзяржавы, якія гарантуюць яго бяспеку, стаяць на варце правапарадку, абараняюць правы і свабоду грамадзян, – расказаў камандзір брыгады палкоўнік Аляксей Кулiк. – На нас ускладзена адказная місія па папярэджанні і спыненні злачынных праяў, палітычнага экстрэмізму і тэрарызму, забеспячэнні спакою насельніцтва, падтрыманні грамадскага парадку і эфектыўныму рашэнні службова-баявых задач.

 

Таксама ад прафесіяналізму нашых вайскоўцаў залежыць надзейнасць аховы папраўчых устаноў, паспяховае функцыянаванне судовых і следчых органаў, а сапёры-піратэхнікі штодня рызыкуюць жыццём, каб абясшкодзiць выбухованебяспечныя прадметы.

Пасля прыняцця прысягі салдаты тэрміновай службы накіроўваюцца ў патрульныя або стралковыя роты. Першыя аказваюць садзейнічанне органам унутраных спраў у забеспячэнні аховы грамадскага парадку і бяспекі, другія ажыццяўляюць суправаджэнне і ахову асуджаных і асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай. Акрамя таго, частка хлопцаў трапляе ў падраздзяленні баявога і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
За мінулы год вайскоўцы каля 22 тыс. разоў заступалі на службу разам з нарадамі палка ППСМ УУС аблвыканкама, было затрымана каля 6,5 тыс. правапарушальнікаў і 30 падазраваных у здзяйсненні злачынстваў. У папраўчых установах намаганнямі каравульных выяўлена звыш за 6 тыс. парушальнікаў рэжыму ўтрымання, канфіскавана каля 20,6 г наркатычных сродкаў. Сапёрна-піратэхнічныя групы здзейснілі каля 1 тыс. выездаў і знішчылі 17,5 тыс. выбухованебяспечных прадметаў. Кінолагі знайшлі 203,22 г марыхуаны, 0,15 г амфетаміну, 3,67 г метадону і 82,2 г гашышу.

Натуральна, каб паказваць высокія вынікі пры выкананні службова-баявых задач, неабходны сотні тэарэтычных і практычных заняткаў, адпаведная фізічная і спецыяльная падрыхтоўка.

На базе брыгады маюцца неабходныя спецыялісты і абсталяванне, дзякуючы чаму ў самыя кароткія тэрміны падрыхтаваць навабранец гатовы да нясення службы. Як і ўсе астатнія вайскоўцы, яны таксама адточваюць навыкі страявой падрыхтоўкі, вывучаюць статуты, падтрымліваюць парадак у казарме, заступаюць у нарады па кухні і г. д.

Гэта дысцыплінуе, вучыць маладых людзей самастойнасці і жыццю ў калектыве, – удакладняе Аляксей Нiкалаевiч. – Высокі прафесіяналізм, узаемадапамога і імкненне не падвесці таварышаў па службе – вось галоўныя якасці салдат унутраных войскаў. Мы знаходзімся ў пастаяннай баявой гатоўнасці і рашучасці абараніць Радзіму ад любых ворагаў, унутраных ці знешніх.

Фото Эдуарда Каралевіча